Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 снежня 2016, 19:00

ЕС разлічвае ў 2017 годзе пачаць у Беларусі вялікі праект у прафтэхадукацыі

8 снежня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Еўрапейскі саюз разлічвае ўжо ў наступным годзе пачаць рэалізацыю ў Беларусі вялікага праекта ў сферы прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Аб гэтым паведаміла сёння карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын.

"У мінулым снежні мы падпісалі з Міністэрствам адукацыі Беларусі дакумент, згодна з якім замацавалі намер рэалізаваць буйны праект у сферы прафтэхадукацыі. Цяпер ён у стадыі распрацоўкі - гэта заўсёды займае шмат часу. Праз гэты праект хочам паказаць, што такая адукацыя дасць магчымасць маладому чалавеку атрымаць запатрабаваную прафесію, што для нармальнага жыцця і работы неабавязкова атрымліваць менавіта вышэйшую адукацыю. Я спадзяюся, што ўжо ў 2017 годзе мы пачнём рэалізацыю праекта", - адзначыла Андрэа Віктарын.

Напрыклад, у Германіі вялікі вопыт у сферы прафтэхадукацыі. У Беларусі, на яе думку, таксама добрыя традыцыі і вопыт, але ёсць неабходнасць у карэктывах, каб падрыхтоўка прафесіяналаў у пэўных галінах каардынавалася з інтарэсамі эканомікі, патрэбамі на рынку працы. Менавіта таму ў рэалізацыю праекта таксама будзе ўключана Мінпрацы і розныя арганізацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі