Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 мая 2018, 10:41

Эквадор зацікаўлены ў беларускіх інвестыцыях у стварэнне зборачных вытворчасцей

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эквадор зацікаўлены ў беларускіх інвестыцыях у стварэнне зборачных вытворчасцей транспарту і сельскагаспадарчай тэхнікі. Аб гэтым у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ расказала міністр замежных спраў Эквадора Марыя Фернанда Эспіноса Гарсес, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік МЗС Эквадора адзначыла, што з Беларуссю намечаны шэраг праектаў на будучае. "Мы зацікаўлены ў беларускіх інвестыцыях у прыватны сектар - напрыклад, у стварэнне зборачных вытворчасцей, аўтобусаў, электробусаў, сельскагаспадарчай тэхнікі. Размова таксама ідзе аб інвестыцыях у горназдабыўную і нафтаздабыўную галіны. Але ў той жа час Эквадор зацікаўлены і ўжо былі зроблены першыя крокі на шляху падпісання гандлёвага пагаднення з Еўразійскім эканамічным саюзам", - сказала Марыя Фернанда Эспіноса Гарсес.

Яна падкрэсліла, што ўзаемадзеянне Беларусі і Эквадора ахоплівае не толькі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, але і сферу культуры, навукі, тэхналогій, вышэйшай адукацыі. "Таму мы дамовіліся з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем да канца года правесці пасяджэнне сумеснай камісіі, якую з эквадорскага боку ўзначаліць міністр знешняга гандлю. Што датычыцца гэтага пасяджэння, на яго таксама будуць запрошаны прадстаўнікі бізнес-колаў Эквадора, якія зацікаўлены або могуць мець інтарэс у паглыбленні кантактаў і бізнес-узаемадзеяння з Беларуссю", - растлумачыла кіраўнік МЗС Эквадора.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі