Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 сакавіка 2024, 10:44

Дзяржавы АДКБ выступаюць за далейшую кансалідацыю ў процідзеянні тэрарызму

27 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дзяржавы АДКБ выступаюць за далейшую кансалідацыю ў процідзеянні тэрарызму і экстрэмізму як у рамках АДКБ, так і на сусветным узроўні. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Савета Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў сувязі з тэрактам у падмаскоўным Краснагорску, паведамляе БЕЛТА.

"Выступаем за далейшую кансалідацыю дзяржаў - членаў АДКБ і ўсёй сусветнай супольнасці ў процідзеянні тэрарызму і экстрэмізму", - падкрэсліваецца ў заяве.

"Мы, кіраўнікі парламенцкіх дэлегацый дзяржаў - членаў АДКБ у Парламенцкай асамблеі арганізацыі, рашуча асуджаем акт жорсткай і цынічнай тэрарыстычнай атакі, якая ўчынены 22 сакавіка 2024 года ў Маскоўскай вобласці і прывяла да шматлікіх ахвяр сярод мірных грамадзян", - гаворыцца ў дакуменце.

У заяве выказваецца гатоўнасць актыўна змагацца з распаўсюджваннем тэрарыстычнай і экстрэмісцкай ідэалогіі, а таксама процідзейнічаць вярбоўцы ў рады тэрарыстычных арганізацый.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі