Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 красавіка 2016, 14:36

Дзікія жывёлы вырылі гранату ў Белавежскай пушчы

8 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Граната часоў Вялікай Айчыннай вайны знойдзена пры лесанарыхтоўчых работах на тэрыторыі Белавежскай пушчы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў адміністрацыі нацыянальнага парку.

Выбуховы боепрыпас быў знойдзены мастрам лесу ў 684 квартале Нікарскага лясніцтва ў час кантролю нарыхтовак лесапрадукцыі. Асколачная граната РГ-42, якая праляжала ў зямлі не менш за 70 гадоў, сур'ёзна падверглася карозіі, але сваіх паражаючых уласцівасцей, хутчэй за ўсё, не страціла. Мяркуецца, што гранату вырылі дзікі.

Інфармацыя аб знаходцы была неадкладна перададзена супрацоўнікам Пружанскага РАУС. Боепрыпас з тэрыторыі парку вывезлі і знішчылі снайперы.

Такія знаходкі перыядычна здараюцца ў Белавежскай пушчы. Так, у маі мінулага года ў адным з кварталаў Пашукоўскага лясніцтва, ля берага ракі Лясная Левая быў знойдзены нямецкі 88 мм артылерыйскі снарад часоў Другой сусветнай вайны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі