Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 лютага 2018, 17:58

Другую ўзлётна-пасадачную паласу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск увядуць у строй у гэтым годзе

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другую ўзлётна-пасадачную паласу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск увядуць у строй у 2018 годзе. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам старшыня праўлення Банка развіцця Беларусі Сяргей Румас па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы чакаем, што ўзлётна-пасадачная паласа будзе ўведзена ў строй у гэтым годзе. Цяжка сказаць калі, але думаю, што восенню", - сказаў Сяргей Румас.

Ён расказаў, што ў мінулым годзе Банк развіцця прафінансаваў будаўніцтва паласы на $108 млн. У бягучым годзе ўкладанні будуць ужо меншыя.

"Да зімовых маразоў падрадчыкі забяспечылі будаўніцтва самой узлётна-пасадачнай паласы, яе бетонная аснова была закончана. Цяпер ідзе закупка абсталявання. Як толькі дадуць магчымасць умовы надвор'я, пачнецца яго мантаж", - адзначыў кіраўнік банка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі