21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць грузавікоў, якія чакаюць уезду ў краіны Еўрасаюза, скарачаецца. Сітуацыя цалкам кантралюемая, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
"Разам з тым толькі чатыры з дзесяці еўрапейскіх пунктаў пропуску за мінулыя суткі прымалі грузавікі без затрымак", - адзначылі ў ДПК.
Найменшы паказчык выканання дамоўленасцей па прапускной здольнасці - 55 працэнтаў - прыпадае на літоўскі пункт пропуску "Мядзінінкай" (з боку Беларусі - "Каменны Лог"), а найбольшы - 105 працэнтаў - таксама на літоўскі пункт пропуску "Твярачус" (сумежны беларускі - "Відзы").-0-