Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 жніўня 2016, 17:22

Дэпазіты на сямейны капітал адкрыты ў Беларусі амаль на $210 млн

3 жніўня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі на 1 ліпеня бягучага года (з 2015 года) адкрыта 20 968 дэпазітных рахункаў на сямейны капітал у ААТ "ААБ Беларусбанк" на агульную суму $209,68 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

За першае паўгоддзе бягучага года ў рэспубліцы адкрыта 9 386 дэпазітаў на сямейны капітал пры нараджэнні трэцяга або наступных дзяцей (1 466 - у студзені, 1 552 - у лютым, 1 728 - у сакавіку, 1 432 - у красавіку, 1 566 - у маі, 1 642 - у чэрвені) у памеры $93,86 млн. Згодна з заканадаўствам заявы аб назначэнні сямейнага капіталу, што паступаюць у мясцовыя органы ўлады, разглядаюцца на працягу аднаго месяца.

Нагадаем, сямейны капітал уведзены ў Беларусі з 1 студзеня 2015 года. Гэта новы від доўгатэрміновай падтрымкі шматдзетных сем'яў - аднаразовае прадастаўленне безнаяўных грашовых сродкаў у памеры $10 тыс. пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей. Першыя дэпазітныя рахункі былі адкрыты ў сакавіку мінулага года.

Як паведамлялася БЕЛТА, праграма падтрымкі шматдзетных сем'яў разлічана на 5 гадоў - з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019-га. Грашовыя сродкі ў памеры $10 тыс. прадастаўляюцца сем'ям для выкарыстання ў Беларусі ў поўным аб'ёме або па частках у безнаяўным парадку - па адным або некалькіх напрамках: паляпшэнне жыллёвых умоў; атрыманне адукацыі; атрыманне паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя; фарміраванне накапляльнай (дадатковай) пенсіі маці (мачахі) у поўнай сям'і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям'і. Права на назначэнне сямейнага капіталу маюць грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць у рэспубліцы: маці (мачаха) у поўнай сям'і, адзін з бацькоў у няпоўнай сям'і, усынавіцель (удачарыцель) пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019 года, калі з улікам народжанага, усыноўленага (удачаронага) дзіцяці (дзяцей) у сям'і выхоўваюцца не менш за трое дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Пры гэтым дата нараджэння дзіцяці павінна быць не ранейшая за 1 студзеня 2015 года. Калі ў поўнай сям'і маці (мачаха) не мае права на назначэнне сямейнага капіталу, то такое права прадастаўляецца бацьку (айчыму) пры захаванні астатніх умоў. Рэалізаваць права на назначэнне сямейнага капіталу можна толькі адзін раз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі