Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2018, 09:38

Давер беларусаў да ўлады на стабільна высокім узроўні - сацдаследаванне

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Давер беларусаў да ўлады на стабільна высокім узроўні. Аб гэтым паведаміў дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Ігар Катляроў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Сацыялагічныя даследаванні праводзяцца ў Беларусі на рэгулярнай аснове. Гаворачы аб іх выніках, Ігар Катляроў адзначыў: "Давер да ўлады з боку беларусаў стабільна на даволі высокім узроўні. Самае галоўнае, што ўлада прымае тыя рашэнні, якія чакаюць людзі".

Напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, паводле слоў Ігара Катлярова, адна з праблем, што хвалююць насельніцтва, - недастатковая магчымасць правядзення вольнага часу, асабліва ў сельскай мясцовасці. Даследаванні таксама адзначаюць тэндэнцыю ўстаранення праблемы беспрацоўя.

Ігар Катляроў падкрэсліў важнасць работы дэпутатаў сельскіх саветаў. "Менавіта яны бліжэй за ўсіх знаходзяцца да людзей, і праз іх ідзе сігнал да вышэйшых органаў улады. Цікава, што там, дзе добра працавалі дэпутаты мясцовых Саветаў цяперашняга склікання, чакаецца высокая яўка выбаршчыкаў", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі