Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 мая 2016, 09:33

Дасягнутыя ў Беларусі ўзроўні сацыяльных стандартаў не павінны зніжацца ні ў якім разе - Мясніковіч

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узроўні сацыяльных стандартаў, якія дасягнуты ў Беларусі, ні ў якім разе не павінны зніжацца. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

 

"Узроўні сацыяльных стандартаў, якія дасягнуты, ні ў якім разе не павінны зніжацца, але пры гэтым актыўна будуць развівацца платныя паслугі. Ёсць узровень, гарантаваны дзяржавай, але калі, напрыклад, хто-небудзь хоча лячыцца ў персанальнага доктара - гэта яго выбар", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

 

Пры гэтым ён падкрэсліў, што сацыяльная апека спараджае сацыяльнае ўтрыманства. "Прычым гэта сацыяльнае ўтрыманства набывае недарэчныя формы. Нібыта дзяржава нешта абавязана. Але чалавек павінен думаць у першую чаргу сам аб стварэнні дабрабыту для сябе і сваёй сям'і", - лічыць старшыня Савета Рэспублікі.

 

На яго думку, дзяржава перш за ўсё павінна браць адказнасць за тых, хто сацыяльна не абаронены, а таксама ствараць умовы для эфектыўнай работы працаздольных грамадзян.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі