Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 кастрычніка 2021, 09:53

ДАІ заклікае вадзіцеляў і пешаходаў быць вельмі ўважлівымі ў цёмны час сутак

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў і пешаходаў быць вельмі ўважлівымі на пешаходных пераходах, асабліва ў цёмны час сутак. Аб гэтым паведаміла дзяржаўтаінспектар АДАІ Партызанскага РУУС Мінска Ганна Ціхановіч.

Штодзённа супрацоўнікі ДАІ ажыццяўляюць дзейсны кантроль па выкананні ПДР удзельнікамі дарожнага руху, а таксама па выяўленні пешаходаў, якія не выконваюць правілы дарожнага руху ў частцы выкарыстання святловяртальных элементаў у цёмны час сутак.

"Паважаныя вадзіцелі, пры набліжэнні да пешаходнага перахода вам трэба загадзя знізіць скорасць, павысіць увагу, ацаніць умовы бачнасці і агляду. Неабходна быць гатовым да спынення і прапусціць пешаходаў, якія пачынаюць або завяршаюць пераход. Каб забяспечыць бяспеку пры праездзе нерэгулюемага пешаходнага перахода, трэба ўлічваць паводзіны пешаходаў, павышаючы увагу і зніжаючы скорасць. Устрымайцеся ад апярэджання фуры, аўтобуса ў зоне пешаходнага перахода. Яны абмяжоўваюць агляд і з-за гэтага транспарту можа нечакана з'явіцца пешаход, - адзначылі ў ДАІ. - Паважаныя пешаходы, у сваю чаргу перад пачаткам пераходу пераканайцеся, што выхад на праезную частку дарогі бяспечны, гэта значыць неабходна спыніцца каля краю праезнай часткі, паглядзець па баках, пераканацца, што вадзіцелі вас заўважылі і паспелі спыніць транспартныя сродкі. Пры пераходзе праезнай часткі неабходна выключыць размовы па мабільным тэлефоне, адключыць навушнікі, малалетніх дзяцей узяць за руку".

Калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода з прыкметамі ап'янення, які відавочна ўяўляе небяспеку для руху, просім вас неадкладна паведаміць аб гэтым на тэлефонную лінію 102.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі