Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2016, 12:07

ДАІ рэкамендуе ў маразы адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце на далёкія адлегласці

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце на далёкія адлегласці ва ўмовах моцных маразоў, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Рэкамендацыя асабліва датычыцца ўладальнікаў дызельнага аўтатранспарту, адзначылі ў ДАІ.

"У выпадку крайняй неабходнасці адпраўляйцеся ў дарогу, папярэдне праверыўшы аўтамабіль і пераканаўшыся ў яго тэхнічнай спраўнасці, каб не апынуцца на трасе ў небяспечнай сітуацыі. Абавязкова трэба праверыць узровень тэхнічных вадкасцей і спраўнасць акумулятара. Цёпла апраніцеся, вазьміце ў дарогу зараджаны мабільны тэлефон, буксіровачны трос, лапату і тэрмас з чаем", - звяртаюць увагу супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.

ДАІ рэкамендуе вадзіцелям не забываць пра павышаныя меры бяспекі на непрадказальнай зімняй дарозе, выбіраць бяспечную скорасць руху з улікам стану праезнай часткі, павялічыць дыстанцыю і бакавы інтэрвал, пазбягаць рэзкіх манеўраў.

Работа асабовага складу дарожна-патрульнай службы ДАІ арыентавана на аказанне дапамогі вадзіцелям і пешаходам і забеспячэнне бяспечных умоў руху.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі