Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лістапада 2016, 13:52

Да 7 градусаў цяпла і парывісты вецер прагназуюць 24 лістапада ў Беларусі

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 24 лістапада будзе да 7 градусаў цяпла, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах, у асноўным па поўначы, невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Вецер паўднёвы, днём з пераходам на заходні 4-9 м/с, па поўначы парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад 0 да мінус 6 градусаў, днём - мінус 1 - плюс 5 градусаў, у заходніх раёнах ноччу будзе 1-2 градусы цяпла, днём - 6-7 вышэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі