Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 жніўня 2016, 10:34

Да 26 градусаў цяпла і туман чакаюцца ў Беларусі 25 жніўня

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ноччу і раніцай у чацвер, 25 жніўня, па Беларусі месцамі чакаецца туман, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Прагназуецца пераменная воблачнасць, будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман. Вецер чакаецца паўночны 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, днём - 20-26 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі