Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 жніўня 2018, 13:23

Да 25 градусаў цяпла і без ападкаў будзе ў Беларусі 22 жніўня

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 25 градусаў цяпла і без ападкаў будзе ў Беларусі 22 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду чакаецца пераменная воблачнасць, будзе без ападкаў. Вецер прагназуецца ноччу паўночна-заходні 4-9 м/с, па ўсходзе з парывамі да 12 м/с, днём няўстойлівы слабы. Раніцай месцамі магчымы слабы туман.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-13 градусаў, у асобных раёнах - плюс 5-7 градусаў. Днём будзе ад плюс 18 градусаў па паўночным усходзе да 25 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі