Фота з архіва
28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 28 сакавіка будзе да 17 градусаў цяпла і пераважна без ападкаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння надвор'е ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, а днём па захадзе будзе адчувацца ўплыў франтальнага раздзелу. Чакаецца пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты, удзень моцны парывісты.
Тэмпература паветра днём складзе плюс 11-17 градусаў.-0-