Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 лютага 2018, 12:38

Да 13 градусаў марозу чакаецца 8 лютага ў Беларусі

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 13 градусаў марозу чакаецца 8 лютага ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна, ноччу з праясненнямі. Ноччу пераважна па паўднёвай частцы, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдзе снег. У дзённы час па Брэсцкай і Гомельскай абласцях прагназуецца мокры снег, слабы галалёд. На асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер будзе ўсходні, паўднёва-ўсходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 градусаў па паўднёвым захадзе да 13 градусаў марозу па поўначы. Днём будзе ад мінус 5 да плюс 1.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі