Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лістапада 2017, 14:04

Больш за 90 працэнтаў зняволеных у Беларусі забяспечаны работай - Шуневіч

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 90 працэнтаў зняволеных у Беларусі забяспечаны работай. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час сустрэчы кіраўнік дзяржавы асобна спыніўся на пытаннях арганізацыі работы зняволеных у месцах пазбаўлення волі. "Вы помніце, калі толькі сталі міністрам, у нас была праблема з занятасцю. Як цяпер там ідуць справы?" - запытаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле інфармацыі Ігара Шуневіча, усе зняволеныя, якія могуць і хочуць працаваць, маюць такую магчымасць. "Мы забяспечылі работай больш як 90 працэнтаў зняволеных, якія адпрацоўваюць даўгі, іскі, зарабляюць грошы на сваё забеспячэнне і сваіх сем'яў. Мы стварылі прымальныя ўмовы працы для іх", - адзначыў міністр, размаўляючы з журналістамі.

Паводле яго слоў, ведамства ўкладае шмат грошай у набыццё новай тэхнікі і інструментаў для стварэння асуджаным неабходных умоў працы. "Лічу, што задача па працаўладкаванні зняволеных намі выканана даволі эфектыўна", - рэзюмаваў Ігар Шуневіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі