Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 кастрычніка 2018, 13:59

Больш за 300 арганізацый з 15 краін прымуць удзел у Беларускім энергетычным і экалагічным форуме

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 300 арганізацый з 15 краін прымуць удзел у XXIII Беларускім энергетычным і экалагічным форуме, які пройдзе ў Мінску з 8 па 12 кастрычніка, паведаміла намеснік міністра энергетыкі Вольга Пруднікава сёння на прэс-канферэнцыі ў БЕЛТА.

Форум уключае міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра" (EnergyExpo), "Oil&Gas Technologies", "Атамэкспа-Беларусь", "ЭкспаСвятло", "Водныя і паветраныя тэхналогіі", "ЭкспаГорад" і XXIII Беларускі энергетычны і экалагічны кангрэс.

Дзелавая праграма форуму ўключае пленарную сесію, канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, прэзентацыі кампаній - удзельнікаў выстаўкі, на якіх айчынныя і замежныя эксперты прадставяць сучасныя тэхналагічныя рашэнні ў галіне энергетыкі, нафтахіміі, энергазберажэння і экалогіі. Будуць разгледжаны мэты ўстойлівага развіцця ў энергетыцы, экалогіі, энергаэфектыўнасці, навуцы і інавацыях, перспектывы развіцця ядзернай энергетыкі, тэхналогіі інтэрнэту рэчаў у энергетыцы, "разумная энергетыка" для прамысловых вытворчасцей, жылых будынкаў і гарадоў.

У структуры экспазіцыі прадугледжаны галіновыя раздзелы Міністэрства энергетыкі, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Дзяржстандарту, "Белнафтахіма". У выстаўцы прымуць удзел вядучыя прадпрыемствы энергетычнай галіны.

Выстаўка праводзіцца з 1995 года і прыцягвае ўвагу вядучых беларускіх і сусветных вытворцаў абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў для энергетыкі, экалогіі, энергазберажэння, электратэхнікі і з'яўляецца адной з самых вялікіх па гэтай тэматыцы ў краінах СНД і Балтыі. Мэта форуму - прадставіць сучаснае абсталяванне і тэхналогіі для вытворчасці і размеркавання электрычнай і цеплавой энергіі, аўтаматызаваныя сістэмы, энерга- і рэсурсазберагальныя тэхналогіі, аказаць садзейнічанне інавацыйнаму развіццю паліўна-энергетычнага комплексу.-0-

Фота Андрэя Пакумейкі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі