Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2017, 14:44

Больш за 2 тыс. спецыялістаў FinTech з ЗША, Еўропы і Азіі стануць удзельнікамі бітвы стартапаў у Мінску

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная канферэнцыя-бітва стартапаў у сферы фінансаў і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Minsk FinTech Conference-2017 пройдзе 27-28 мая ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Мінгарвыканкаме.

Мерапрыемства збярэ больш за 2 тыс. удзельнікаў з ЗША, Еўропы і Азіі. У канферэнцыі прымуць удзел больш за 30 інвестараў, 20 спікераў, прадстаўнікі 10 карпарацый у галіне фінансавай сферы і FinTech-тэхналогій.

На канферэнцыі адбудзецца выстаўка, на якой кампаніі малога, сярэдняга і буйнога бізнесу прадставяць розныя тэхналагічныя рашэнні і найноўшыя распрацоўкі фінансавага сектара. Будзе працаваць больш за 20 стэндаў, а таксама спецыяльная зона віртуальнай рэальнасці. Удзельнікі бітвы атрымаюць магчымасць пракансультавацца ў вядучых сусветных экспертаў па розных аспектах арганізацыі і вядзення бізнесу стартапу. Запланаваны панэльныя дыскусіі, ментарскія сесіі, майстар-класы ад экспертаў, нэтворкінг.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Мінсувязі, Мінэканомікі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Парка высокіх тэхналогій, Беларускага інавацыйнага фонду, Мінгарвыканкама.

У склад журы ўключаны лепшыя сусветныя эксперты ў галіне FinTech-тэхналогій, якія ўпершыню прыедуць у Мінск.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі