Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 ліпеня 2017, 09:17

Больш як 30 законапраектаў і дэкрэт Прэзідэнта прапанаваны да разгляду на асенняй сесіі Палаты прадстаўнікоў

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У графік для разгляду на асенняй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі папярэдне прапануецца ўключыць 35 законапраектаў і дэкрэт Прэзідэнта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе парламента па выніках праведзенага 20 ліпеня пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў.

Прадстаўляючы праект графіка падрыхтоўкі пытанняў для трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў шостага склікання, віцэ-спікер Баляслаў Пірштук адзначыў, што на сённяшні дзень у яго прапануецца ўключыць 35 законапраектаў (8 - у першым чытанні, 25 - у другім, яшчэ два - аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў), а таксама дэкрэт Прэзідэнта.

Баляслаў Пірштук вылучыў блок законапраектаў у сферы эканомікі - аб неплацежаздольнасці і банкруцтве, аб карэкціроўцы законаў "Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)", "Аб крэдытных гісторыях", "Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі". Да першага чытання трэба будзе падрыхтаваць праект закона, які прадугледжвае ўнясенне паправак у Банкаўскі кодэкс.

Віцэ-спікер звярнуў увагу на неабходнасць завяршэння работы над законапраектамі, якія прадугледжваюць змяненні ў законы "Аб ветэранах", "Аб абароне правоў спажыўцоў", "Аб фізічнай культуры і спорце", "Аб пітным водазабеспячэнні", і падкрэсліў важнасць законапраектаў па пытаннях абароны, барацьбы з тэрарызмам, абароны дзяржаўных сакрэтаў, удасканалення грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага заканадаўства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі