Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 лістапада 2017, 11:49

Больш як 1,2 тыс. злачынстваў з пачатку года раскрыта ў Беларусі дзякуючы ведэакамерам

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 1,2 тыс. злачынстваў з пачатку года раскрыта ў Беларусі дзякуючы відэакамерам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Дзмітрый Кур'ян.

Як расказаў праваахоўнік, па стане на кастрычнік гэтага года абавязковаму ўстанаўленню сродкаў сістэмы відэанагляду падлягалі звыш 11,2 тыс. аб'ектаў. "І камеры ўжо ўстаноўлены на амаль 65 працэнтах з іх - гэта больш за 7,2 тыс. Інфармацыя больш як з 6,1 тыс. камер, якія размешчаны ў месцах масавага збору людзей, сцякаецца ў аператыўна-дзяжурныя службы органаў унутраных спраў, - праінфармаваў Дзмітрый Кур'ян. - Меры па стварэнні сістэмы відэанагляду даюць магчымасць павысіць эфектыўнасць работы міліцыі. Так, з пачатку гэтага года дзякуючы камерам раскрыта звыш 1,2 тыс. злачынстваў. У сярэднім штогод (з 2014 года) раскрываецца больш як 1,3 тыс.".

Падставай для стварэння ў Беларусі сістэмы відэанагляду стаў прыняты ў лістападзе 2013 года ўказ нумар 527 "Аб пытаннях стварэння і прымянення сістэмы відэанагляду ў інтарэсах забеспячэння грамадскага парадку". Для яе развіцця і павышэння ўзроўню грамадскай бяспекі з дапамогай сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій быў прыняты ўказ ад 25 мая 2017 года нумар 187 "Аб рэспубліканскай сістэме маніторынгу грамадскай бяспекі". Ён вызначыў прававыя асновы стварэння гэтай сістэмы.

"МУС сумесна з зацікаўленымі дзяржорганамі ў рамках рэалізацыі ўказа нумар 187 распрацаваны і ўнесены ў Савет Міністраў праекты дакументаў, якія вызначаць прававыя асновы функцыянавання сістэмы маніторынгу і парадку падключэння да яе. Таксама яны забяспечаць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым указам. Пасля прыняцця гэтых дакументаў МУС і карыстальнікі сістэмы маніторынгу вызначаць парадак і арганізуюць працэдуру выбару тэхнічнага аператара на конкурснай аснове", - дадаў Дзмітрый Кур'ян.

Карыстальнікамі сістэмы маніторынгу вызначаны органы ўнутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, пагранічнай службы, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, мытныя органы, органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Служба бяспекі Прэзідэнта Беларусі і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі