Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2016, 15:50

Білеты на дзіцячыя атракцыёны ў Мінску падаражэлі на 13,8 працэнта

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Білеты на дзіцячыя атракцыёны ў парках, якія знаходзяцца ў веданні УП "Мінскзялёнбуд", у сярэднім падаражэлі на 13,8 працэнта, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны інжынер прадпрыемства Уладзімір Бабіўскі.

Пракаціцца на "Коле агляду" ў парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў будзе каштаваць Br16 тыс. (для шматдзетных сем'яў - Br12 тыс.), "Коле агляду" ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М.Горкага - Br23 тыс. і Br18 тыс. адпаведна.

Білеты на атракцыёны "Каліпса" і "Дзікі поезд" будуць каштаваць Br20 тыс., "Задыяк" - Br24 тыс., "Вальс" і "Міні Джэт" - па Br15 тыс. Прагулка на катары "Аўгусцін" будзе каштаваць Br30 тыс., дзіцячым міні-поездзе - Br10 тыс.

На балансе УП "Мінскзялёнбуд" знаходзяцца чатыры сталічныя паркі - імя Горкага, Чалюскінцаў, 50-годдзя Вялікага Кастрычніка і 900-годдзя Мінска. У іх эксплуатуюцца 56 атракцыёнаў.

Па панядзелках паркі імя Горкага, Чалюскінцаў і 900-годдзя Мінска будуць працаваць з 15.00 да 21.00, з аўторка па чацвер і ў нядзелю - з 11.00 да 21.00, у пятніцу, суботу, святочныя і перадсвяточныя дні - з 11.00 да 22.00. Пракаціцца на атракцыёнах у парку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка па панядзелках можна з 15.00 да 19.00, з аўторка па нядзелю - з 11.00 да 19.00, у святочныя і перадсвяточныя дні - з 11.00 да 22.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі