Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 студзеня 2018, 14:59

Беларусы змогуць непасрэдна ўдзельнічаць у экспертызе законапраектаў

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белая Русь" прадаставіць грамадзянам магчымасць непасрэдна ўдзельнічаць у экспертызе законапраектаў. Аб гэтым сёння заявіў старшыня РГА "Белая Русь" Аляксандр Радзькоў на з'ездзе грамадскага аб'яднання ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Радзькоў праінфармаваў, што ў бліжэйшы час грамадскаму аб'яднанню давядзецца перабудаваць сваю работу, зрушыўшы асноўныя акцэнты "на ідэалагічнае суправаджэнне дзяржаўных рашэнняў, экспертную і аналітычную работу".

"Белая Русь" павінна даць усім грамадзянам краіны магчымасць выяўляць надзённыя праблемы, уплываць на вырашэнне пытанняў, якія часам тонуць у бюракратычнай валакіце, непасрэдна ўдзельнічаць у экспертызе законапраектаў, выказваць свае прапановы яшчэ на этапе іх распрацоўкі", - падкрэсліў ён.

"Арганізацыя грамадскага маніторынгу выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы будзе садзейнічаць развіццю грамадскай правасвядомасці, павышэнню даверу грамадзян, будзе садзейнічаць папярэджанню і вырашэнню сацыяльных канфліктаў", - дадаў кіраўнік "Белай Русі".

Аляксандр Радзькоў лічыць, што настаў час накіраваць палітычны прафесійны вопыт "Белай Русі" і на знешні контур, вызначыць сваю пазіцыю па пытаннях сацыяльна-палітычнага і эканамічнага развіцця краіны.

Адкрываючы з'езд, ён адзначыў, што "Белая Русь" мае кадравы тэхнічны і тэхналагічны патэнцыял, які дае магчымасць эфектыўна і сістэмна ўдзельнічаць у палітычнай, эканамічнай, сацыяльна-духоўнай сферах жыцця беларускага грамадства. Структура грамадскага аб'яднання зразумела і адпавядае ўяўленням заходніх палітыкаў аб арганізацыях, якія ўдзельнічаць у выбарах.

Цяпер у радах "Белай Русі" налічваецца амаль 178 тыс. чалавек. За 2012-2017 гады рады арганізацыі выраслі на 44,4 тыс., створаны 833 новыя пярвічкі.

Сёння ў Мінску праходзіць ІІІ з'езд "Белай Русі", на якім падводзяцца вынікі работы за 2012-2017 гады, абмяркоўваюцца перспектывы РГА. Плануецца зацвердзіць новую рэдакцыю статута і праграмы грамадскага аб'яднання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі