Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2016, 11:27

Беларусы сталі радзей заключаць і скасоўваць шлюбы

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы сталі радзей заключаць шлюбы і разводзіцца. Аб гэтым сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Так, у мінулым годзе ў рэспубліцы было зарэгістравана 82 тыс. новый сямейных саюзаў, скасавана 33 тыс. шлюбаў. Паводле аператыўных статыстычных даных, у 2015 годзе колькасць шлюбаў у параўнанні з 2014-м знізілася на 2,3 працэнта, разводаў стала менш на 5,4 працэнта.

У мінулым годзе на 1000 жыхароў Беларусі прыпадала 8,6 шлюбаў (у 2014-м - 8,9, у 2013-м - 9,2) і 3,5 разводаў (у 2014-м - 3,7, у 2013-м - 3,8).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі