Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2016, 15:33

Беларускія медыкі ў бліжэйшыя гады могуць правесці першыя ўнутрывантробныя аперацыі па карэкцыі парокаў развіцця

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія медыкі ў бліжэйшыя гады могуць правесці першыя ўнутрывантробныя аперацыі па карэкцыі парокаў развіцця, паведаміў журналістам дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Мы працуем у гэтым напрамку. Гэта складаная праблема, складаная тэхналогія, якая патрабуе не аднаго года падрыхтоўкі. Ёсць парокі, якія можна ўстараніць унутрывантробна. Гэта сумесная работа і акушэраў-гінеколагаў, і эндакрынолагаў, і дзіцячых хірургаў. Я думаю, што з тых парокаў, якія карыгіруюцца ў свеце цяпер унутрывантробна, у бліжэйшыя гады па іх мы правядзём першыя аперацыі ў Беларусі", - сказаў Канстанцін Драздоўскі.

У Беларусі ёсць сучасныя перынатальныя цэнтры, якія на добрым узроўні займаюцца адпаведнай дыягностыкай. З імі і плануецца развіваць гэты напрамак.

У РНПЦ "Маці і дзіця" ўжо некалькі гадоў выконваюцца такія высокатэхналагічныя медыцынскія ўмяшанні, як фетальная мікраінвазіўная хірургія. Прасцей кажучы, робяцца аперацыі на плодзе, які знаходзіцца яшчэ ва ўлонні маці. У цэнтры прымяняюцца такія асноўныя методыкі фетальнай хірургіі, як кардацэнтэз і фетаскапія. У прыватнасці, кардацэнтэз з наступнай унутрывантробнай гематрансфузіяй - адзіны эфектыўны метад лячэння гемалітычнай хваробы плода. Гэта хвароба ўзнікае ў выніку рэзус-канфлікту паміж маці і плодам, што прыводзіць да развіцця ў апошняга анеміі. Раней такая цяжарнасць заканчвалася або штучным перарываннем, або плод гінуў сам. Аднак сучасныя дасягненні медыцыны даюць новаму жыццю шанц. Звярнуўшыся да пункцыі вены пупавіны, дзіцяці ва ўлонні маці робяць пераліванне крыві, што дапамагае "ўладзіць" рэзус-канфлікт. Акрамя таго, кардацэнтэз выкарыстоўваюць у выпадках, калі ў плода назіраецца затрымка ўнутрывантробнага развіцця. Гэту праблему вырашаюць, уводзячы ў пупавіну неабходныя пажыўныя рэчывы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі