Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 жніўня 2017, 14:28

Беларускія альпіністы пакарылі Казбек

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія альпіністы пакарылі Казбек і разгарнулі на яго вяршыні дзяржаўны сцяг. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі альпінізму.

Свой шлях больш як дваццаць беларускіх спартсменаў-аматараў пачалі 8 жніўня. Уся дарога заняла каля двух тыдняў, само ўзыходжанне на гару працягвалася тры дні. Як адзначылі ў Беларускай федэрацыі альпінізму, мерапрыемства адбылося дзякуючы запрашэнню ад улад Грузіі.

Вышыня Казбека складае 5033,8 м, асноўныя цяжкасці пры пакарэнні гары выклікаюць вялікая вышыня, крутыя схілы, а таксама зменлівае надвор'е і ледаспады. Ужо на вышыні 2,5 тыс. м колькасць кіслароду становіцца значна меншая, чым на зямлі, і альпіністы падвяргаюцца горнай хваробе. Вяршыня па складанасці ўзыходжання не ўступае знакамітаму Эльбрусу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі