Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 верасня 2017, 18:15

Беларуская інтэграваная сэрвісна-разліковая сістэма пачне працаваць 1 ліпеня 2018 года

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская інтэграваная сэрвісна-разліковая сістэма (БІСРС) пачне працаваць 1 ліпеня 2018 года, паведаміў сёння міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Тэрмін у нас - 1 ліпеня 2018 года сістэма павінна пачаць працаваць", - сказаў Сяргей Папкоў.

Праект дасць магчымасць забяспечыць замену ўнутранага пашпарта грамадзяніна Беларусі на ID-картку. Яна стане паўнацэнным сродкам ідэнтыфікацыі грамадзян.

Міністр расказаў, што першы этап рэалізацыі праекта практычна завершаны. "Мы падрыхтавалі ўжо тэхнічнае заданне, у бліжэйшы час - дзень-два - міжведамасная рабочая група "ўзаконіць" яго. І тады будзе аб'яўлены конкурс на распрацоўку апаратна-праграмнага комплексу БІСРС", - растлумачыў ён.

Паводле слоў Сяргея Папкова, у тэставым рэжыме сістэму плануецца запусціць у красавіку. "З 1 ліпеня пачнецца камерцыйная эксплуатацыя БІСРС, да гэтага тэрміну першыя карткі мы пачнём ужо выдаваць. Гэтым будзе займацца МУС. Сістэма магутная, складаная, патрэбны час, каб яе апрабаваць", - адзначыў ён.

Міністр нагадаў, што ID-картка будзе мець дзве асноўныя функцыі - заменіць беларускі пашпарт, а таксама стане ключом-доступам грамадзяніна для атрымання розных відаў электронных адміністрацыйных паслуг. "Такія карткі ёсць у многіх краінах свету, і калі будуць прыняты адпаведныя міжурадавыя пагадненні, па ID-картцы можна будзе перасякаць граніцы нашай краіны. Акрамя таго, у далейшым картка зможа замяніць розныя віды дакументаў, напрыклад, вадзіцельскае пасведванне", - паведаміў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі