Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 красавіка 2017, 19:41

Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту будзе пашырана за кошт навучэнцаў ССНУ

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту будзе пашырана за кошт навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Аб гэтым паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў час адкрытага дыялогу, прымеркаванага да падрыхтоўкі беларускай валанцёрскай каманды для работы на II Еўрапейскіх гульнях 2019 года ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па ініцыятыве Мінадукацыі, якая была падтрымана кіраўніком дзяржавы, створана Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту - яна аб'ядноўвае студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. Нядаўна мы правялі чарговы агульны сход, выбралі новага старшыню - ім стаў знакаміты алімпіец Аляксандр Багдановіч. Да гэтай асацыяцыі мы далучым ССНУ. У рамках аптымізацыі сеткі гэтых устаноў многія ўвайшлі ў структуру ВНУ, і мы хочам пашырыць спектр дзейнасці асацыяцыі за кошт уключэння гэтай катэгорыі навучэнскай моладзі (з ССНУ)", - сказаў Ігар Карпенка.

У цэлым фізкультурна-аздараўленчая работа - гэта неад'емная частка адукацыйнага працэсу ў любой установе адукацыі, пачынаючы з дзіцячага сада. "Мы ўдзяляем значную ўвагу шостаму школьнаму дню, калі могуць праводзіцца розныя спартыўныя спаборніцтвы. Абавязкова ставім задачу, каб спартыўныя пляцоўкі і залы ўстаноў адукацыі працавалі на працягу ўсяго тыдня, у іх маглі займацца не толькі школьнікі, але і іх бацькі", - рэзюмаваў міністр.

Сёння ў Зале алімпійскай славы НАК прайшоў адкрыты дыялог на тэму "Валанцёр - душа спорту", прымеркаваны да падрыхтоўкі беларускай валанцёрскай каманды для работы на II Еўрапейскіх гульнях 2019 года ў Беларусі.

У дыскусіі ўдзельнічалі больш за 100 чалавек, у тым ліку першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максім Рыжанкоў, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў. Таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі валанцёрскага руху БРСМ "Добрае Сэрца" з усіх рэгіёнаў краіны, валанцёры, якія прымалі ўдзел у чэмпіянатах свету і Еўропы, што праходзілі ў Беларусі ў 2014-2016 гадах, зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі