Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь зацікаўлена ў вывучэнні вопыту Швецыі ў сферы перапрацоўкі адходаў

Грамадства 14.02.2018 | 14:35
Фота з архіва
Фота з архіва

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў вывучэнні вопыту Швецыі ў сферы перапрацоўкі адходаў, заявіў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык у час семінара "СмартСіці-Швецыя: кіраванне адходамі, эканоміка замкнутага цыкла", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы нядаўна абмяркоўвалі планы па развіцці беларуска-шведскага супрацоўніцтва і ўжо сёння праводзім семінар па тэматыцы smart city (разумны горад). Спадзяюся, што гэта стане добрай традыцыяй, і мы будзем актыўна ўзаемадзейнічаць. Адзначу, што ў мінулым годзе семінар-трэнінг "СімбіаСіці" ў Брэсце выклікаў вялікую цікавасць грамадскасці, - сказаў Андрэй Худык. - Беларусь вызначыла стратэгію сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшую перспектыву. Адзін з прыярытэтаў - ахова навакольнага асяроддзя з выкарыстаннем найлепшых практык міжнароднай супольнасці. Мы імкнёмся не толькі палепшыць агульны стан навакольнага асяроддзя, але і рэфармаваць падыходы да вырашэння розных праблем у эканамічнай, сацыяльнай і экалагічнай сферах, у тым ліку па абыходжанні з адходамі. Узровень выкарыстання камунальных адходаў у Швецыі складае каля 99 працэнтаў. Мы хочам пераняць гэты вопыт, ён уяўляе для нас вялікую цікавасць".

Намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла адзначыў, што за апошнія гады ў Беларусі адбыліся змяненні ў сістэме кіравання камунальнымі адходамі, накіраваныя на іх рацыянальнае выкарыстанне і мінімізацыю шкоднага ўздзеяння на здароўе чалавека і навакольнае асяроддзе. "Беларусь укараніла прынцып пашыранай адказнасці вытворцаў і імпарцёраў у практыку абыходжання з адходамі. Гэта садзейнічала павелічэнню агульнага аб'ёму збору другасных матэрыяльных рэсурсаў (ДМР) больш як на 30 працэнтаў. Узровень выкарыстання камунальных адходаў дасягнуў 17 працэнтаў - гэта ў 1,7 раза вышэй, чым у 2012-м. У 2017 годзе зацверджана Нацыянальная стратэгія па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі на перыяд да 2035 года, якая прадугледжвае павышэнне ўзроўню выкарыстання адходаў да 50 працэнтаў. Перад намі стаіць задача скараціць аб'ёмы пахавання адходаў, развіваць новыя напрамкі абыходжання з адходамі. Для нас вельмі важны вопыт іншых краін, асабліва Швецыі, дзе дасягнуты высокія паказчыкі ў гэтай сферы", - падкрэсліў ён.

"Smart city - вельмі шырокая канцэпцыя, якая ахоплівае шэраг сфер і пытанняў: ад грамадскага транспарту да архітэктуры. Цяпер у цэнтры ўвагі стаіць пытанне кіравання адходамі. Адходы - рэсурс, які можа быць выкарыстаны для эканамічнага росту і дабрабыту нашых грамадзян. У Швецыі мы дасягнулі такой глыбокай перапрацоўкі адходаў, што нават імпартуем іх з Нарвегіі і Вялікабрытаніі. Спадзяюся, што сённяшні семінар стане пачаткам паглыбленага абмену вопытам паміж Швецыяй і Беларуссю ў гэтай галіне, а таксама ў іншых галінах, звязаных з канцэпцыяй smart city", - адзначыла Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан. Яна звярнула ўвагу на тое, што супрацоўніцтва Беларусі і Швецыі ў прыродаахоўнай сферы актыўна развіваецца: рэалізуюцца сумесныя праекты па водаачыстцы і водаадвядзенні ў беларускіх гарадах, адкрыўся біягазавы комплекс у Баранавічах.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі праводзіць работу па ўкараненні канцэпцыі разумных гарадоў згодна з Нацыянальным планам дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі. Арганізавана серыя семінараў-трэнінгаў, накіраваных на інфармаванне аб найлепшых экалагічных мадэлях гарадскога развіцця. Чарговы семінар праходзіць сёння ў Мінску. Прадстаўнікі Беларусі і Швецыі разглядаюць такія пытанні, як выкарыстанне адходаў вытворчасці ў якасці рэсурсаў для будучага атрымання энергіі, перапрацоўка біяраскладальных адходаў у біягаз і чыстае паліва для мясцовага транспарту, выкарыстанне адходаў лесанарыхтоўкі на заводах на біялагічным паліве, закрыццё старых звалак і іншыя.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Цукровая галіна Беларусі Валавы збор цукровых буракоў у 2017 годзе: Брэсцкая вобласць - 914 тыс. т (ураджайнасць - 441 ц/га); Гродзенская - 1 807,3 тыс. т (531 ц/га); Мінская - 1 971,3 тыс. т (508 ц/га); Магілёўская - 234,7 тыс. т (368 ц/га).