Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 лістапада 2017, 09:00

Беларусь выбрана ў склад Выканаўчага савета ЮНЕСКА

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выбрана ў склад Выканаўчага савета ЮНЕСКА, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

39-я сесія Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА праходзіць у Парыжы 30 кастрычніка - 14 лістапада. Беларусь атрымала шырокую падтрымку дзяржаў - членаў арганізацыі. Пасол Беларусі Францыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Павел Латушка ў сваім выступленні напярэдадні выбараў выказаў удзячнасць за аказваемае садзейнічанне рэспубліцы ў галінах захавання і папулярызацыі матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны, культурнай разнастайнасці, за супрацоўніцтва па навуковых праграмах ЮНЕСКА.

Павел Латушка падкрэсліў, што, з'яўляючыся членам Выканаўчага савета, Беларусь мае намер прыкладаць актыўныя намаганні для павышэння ролі ЮНЕСКА, а таксама для развіцця супрацоўніцтва як з арганізацыяй у цэлым, так і з дзяржавамі-членамі.

ЮНЕСКА - вядучая міжнародная арганізацыя, якая ажыццяўляе сваю дзейнасць у галінах адукацыі, навукі і культуры. Выканаўчы савет ЮНЕСКА - кіруючы орган арганізацыі, які складаецца з 58 дзяржаў-членаў і выбіраецца тэрмінам на 4 гады. Беларусь, з'яўляючыся членам ЮНЕСКА з 1954 года, выбрана ў яе кіруючы орган пяты раз.

Па выніках выбараў Беларусь заняла першае месца па колькасці галасоў, аддадзеных за краіны, якія вылучылі свае кандыдатуры ў Выканаўчы савет ЮНЕСКА. За Беларусь прагаласавала 171 дзяржава са 184 дзяржаў, якія прымаюць удзел у Генеральнай канферэнцыі.

"Выбранне ў склад Выканаўчага савета сведчыць аб высокім аўтарытэце Беларусі як у ЮНЕСКА, так і на міжнароднай арэне", - адзначылі ў пасольстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі