Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 студзеня 2018, 16:43

Беларусь прэзентуе санаторыі і атэлі на турыстычнай выстаўцы ў Вільнюсе

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Беларусі адбудзецца на міжнароднай выстаўцы турызму і актыўнага адпачынку Adventur 2018, якая пройдзе 26-28 студзеня ў Вільнюсе, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара Нацыянальнага агенцтва па турызме Алена Ліхімовіч.

"Літоўскіх турыстаў у Беларусі цікавіць прырода, аграэкаадпачынак, экскурсіі і санаторна-курортнае лячэнне", - сказала Алена Ліхімовіч. З улікам гэтага ў прэзентацыі прымуць удзел прадстаўнікі вядучых тураператараў краіны, сеткі гасцініц і рэстаранаў Minotel, гасцініцы "Вікторыя Алімп Атэль", музея "Замкавы комплекс "Мір", прадстаўнікі Гродзенскага рэгіёна - санаторыі "Нёман-72", "Азёрны", "Вясёлка", "Парэчча", "Альфа Радон" і іншыя. Прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Беларусі пройдзе ў першы дзень выстаўкі, 26 студзеня, у 14.00 на пляцоўцы выставачнага цэнтра LITEXPO.

У Нацагенцтве па турызме лічаць, што ў прадстаўнікоў Гродзенскага рэгіёна ёсць добрая падстава прэзентаваць турыстычны патэнцыял вобласці на міжнароднай арэне - з 1 студзеня 2018 года турысты могуць наведваць Гродна і тэрыторыю парка "Аўгустоўскі канал" без візы на 10 дзён. Больш падрабязна з новымі турыстычнымі магчымасцямі наведвальнікі выстаўкі змогуць азнаёміцца на стэндзе Гродзенскай вобласці, які будзе працаваць на працягу ўсіх выставачных дзён.

Выстаўка Adventur - адно з буйнейшых спецыялізаваных міжнародных турыстычных мерапрыемстваў у краінах Балтыі. Выстаўка з'яўляецца пляцоўкай, якая садзейнічае развіццю міжнароднага супрацоўніцтва і папулярызацыі турыстычных паслуг у Балтыйскім рэгіёне. Тэма экспазіцыі 2018 года - "Падарожнічайце па-рознаму!". Экспазіцыю суправаджае культурная і дзелавая праграма.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі