Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 верасня 2018, 12:38

Беларусь прэтэндуе на званне лепшай краіны для агратурызму ў конкурсе National Geographic

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прэтэндуе на званне лепшай краіны для агратурызму ў конкурсе часопіса National Geographic Traveler, паведамляе БЕЛТА.

Наведвальнікі сайта часопіса галасуюць за лепшыя турыстычныя напрамкі сярод самых папулярных відаў адпачынку - National Geographic Traveler Awards 2018. Беларусь удзельнічае ў намінацыі "Агратурызм", дзе пакуль займае першае месца з 39 працэнтамі галасоў. На званне лепшай краіны для агратурызму прэтэндуюць таксама Бразілія, Італія, Кітай і ЗША, наведвальнікі сайта могуць дабавіць свой варыянт адказу.

Беларусь ужо станавілася пераможцай у намінацыі "Агратурызм" у 2016 годзе.

Анлайн-галасаванне праходзіць па 5 кастрычніка 2018 года ўключна ў 25 асноўных намінацыях. Турысты выбіраюць лепшыя напрамкі, у тым ліку для пляжнага, сямейнага, экскурсійнага, гарналыжнага, прыгодніцкага і аздараўленчага адпачынку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі