Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2016, 19:23

Беларусь плануе да 2020 года павялічыць бюджэтныя расходы на навуку амаль у два разы

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе да 2020 года павялічыць бюджэтныя расходы на навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць амаль у два разы. Гэта вынікае з абноўленай дырэктывы нумар 3 "Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы", якая зацверджана ўказам нумар 26 ад 26 студзеня 2016 года, паведамляе БЕЛТА.

Як растлумачылі ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Беларусі, паводле даных на 2014 год навукаёмістасць ВУП склала 0,52 працэнта, паводле папярэдняй інфармацыі значэнне гэтага паказчыка на 2015 год чакаецца на такім жа ўзроўні. Згодна з дырэктывай нумар 3, бюджэтныя расходы на навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць да 2020 года плануецца нарасціць да 1 працэнта ад ВУП.

Пры гэтым павінны быць прыняты меры па забеспячэнні да 2020 года росту ўдзельнай вагі пазабюджэтных крыніц ва ўнутраных затратах на навуковыя даследаванні і распрацоўкі да 60 працэнтаў, экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі ў агульным аб'ёме беларускага экспарту - да 20 працэнтаў, высокатэхналагічных відаў дзейнасці ў агульным аб'ёме прамысловай вытворчасці - да 4-6 працэнтаў. Колькасць даследчыкаў плануецца павялічыць да 22 чалавек на 10 тыс. насельніцтва.

Згодна з дакументам, увага таксама будзе ўдзелена фарміраванню сістэмы венчурнага фінансавання для прыцягнення пазабюджэтных крыніц фінансавання і ўкараненню новых для Беларусі форм інтэграцыі навукі, адукацыі і вытворчасці на базе арганізацый усіх форм уласнасці (кластары, тэхналагічныя платформы). Акрамя таго, будуць прыняты меры па забеспячэнні паскоранага развіцця Парка высокіх тэхналогій, Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Індустрыяльны парк "Вялікі камень", навукова-тэхналагічных паркаў у якасці пляцовак для арганізацыі інавацыйных і высокатэхналагічных вытворчасцей, заснаваных на тэхналогіях V і VI тэхналагічных укладаў.

У якасці прыярытэту дзяржаўнай інавацыйнай палітыкі да 2020 года вызначана развіццё высокатэхналагічных напрамкаў нацыянальнай эканомікі, заснаваных на выкарыстанні бія- і нанатэхналогій, інфармацыйных тэхналогій, новых матэрыялаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі