Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 снежня 2016, 18:43

Беларусь і Кітай абмяркуюць планы ваеннага супрацоўніцтва на 2017 год

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай абмяркуюць планы ваеннага супрацоўніцтва на 2017 год у ходзе рабочага візіту дэлегацыі Узброеных Сіл Беларусі ў КНР, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінабароны.

Рабочы візіт дэлегацыі Узброеных Сіл у Кітай праходзіць 13-15 снежня. Беларускую дэлегацыю ў Пекіне ўзначальвае начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёр Алег Воінаў.

Беларускія і кітайскія калегі абмяркуюць пытанні развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва і планавання сумесных мерапрыемстваў, адзначылі ў Мінабароны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі