Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 ліпеня 2018, 17:03

Беларусь і Кітай аб'явілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2019-2020 гады

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрства па навуцы і тэхналогіях Кітая аб'явілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2019-2020 гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

Заяўкі прымаюцца па наступных прыярытэтных напрамках: электроніка і інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, новыя матэрыялы, механіка і інжынерыя, энергаэфектыўнасць і энергазберажэнне, металургія, біятэхналогіі, хімія, аграпрамысловыя тэхналогіі, прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць.

Заявачныя дакументы павінны змяшчаць падрыхтаваны ва ўстаноўленым парадку бізнес-план, пісьмовыя абавязацельствы дзяржаўнага заказчыка па практычным выкарыстанні вынікаў даследаванняў і распрацовак і па долевым удзеле ў фінансаванні. Запоўненыя формы неабходна накіраваць у ДКНТ да 16 жніўня 2018 года ў друкаваным (у трох экзэмплярах) і электронным (на CD-дыску) відах.

Конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2019-2020 гады праводзіцца ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Кітая аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ад 24 красавіка 1992 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі