Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь і Ізраіль будуць развіваць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва

Грамадства 22.05.2018 | 13:49

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрства навукі і тэхналогій Ізраіля заключылі пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі двух ведамстваў Аляксандр Шумілін і Афір Акуніс, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

Згодна з дакументам, бакі ў 2018 годзе створаць сумесную рабочую групу па ўзаемадзеянні ў галіне навукі і тэхналогій і правядуць конкурс беларуска-ізраільскіх навукова-тэхнічных праектаў. Акрамя таго, ведамствы падрыхтуюць прапановы па арганізацыі і правядзенні сумесных семінараў, канферэнцый і выставак.

Аляксандр Шумілін у складзе беларускай дэлегацыі ўдзельнічае ў шостым пасяджэнні сумеснага Беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве, якое праходзіць у Іерусаліме 21-22 мая. Праграмай яго візіту прадугледжваюцца сустрэчы і перагаворы з кіраўніцтвам кампаніі "БМ Холдынг", прадстаўнікамі Ізраільскага агенцтва па інавацыях і Міністэрства сельскай гаспадаркі Ізраіля.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Спецыяльныя віды зімовай тэхнікі У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Беларусі ААТ "МТЗ" для падрыхтоўкі лыжаролерных трас выпусціла доследныя ўзоры ратрака ("Беларус МСУ-108"), снегаўшчыльнікавых машын ("Беларус МСУ-622"), лёдазалівачнай машыны ("Беларус МЛ-428").