Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лістапада 2019, 12:05

БДПУ імя М.Танка за 105 гадоў існавання падрыхтаваў каля 180 тыс. настаўнікаў

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядучы педагагічны ўніверсітэт Беларусі адзначае сёння сваё 105-годдзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Сёння ў гонар юбілею пройдзе ўрачыстае пашыранае пасяджэнне Савета ўніверсітэта, будуць узнагароджаны супрацоўнікі і студэнты ВНУ. Акрамя таго, падзякі рэктара будуць уручаны калектывам і супрацоўнікам сродкаў масавай інфармацыі, якія ўнеслі значны ўклад у асвятленне дзейнасці БДПУ імя М.Танка. Таксама адбудзецца падпісанне дагавораў аб супрацоўніцтве з Маскоўскім педагагічным дзяржаўным універсітэтам і Універсітэтам Пітэшты (Румынія). У святочных мерапрыемствах плануецца ўдзел міністра адукацыі, кіраўніцтва ўстаноў вышэйшай адукацыі з Расіі, Казахстана, Румыніі, Арменіі, Кітая, Казахстана, Дамініканы.

БДПУ імя М.Танка з'яўляецца вядучым універсітэтам Беларусі ў галіне бесперапыннай падрыхтоўкі педагагічных кадраў. У структуру ВНУ ўваходзяць тры інстытуты, дзесяць факультэтаў, аспірантура і дактарантура. Цяпер ва ўніверсітэце навучаюцца больш за 14 тыс. чалавек, 1350 з якіх - замежныя грамадзяне з 22 краін свету.

За ўсе гады існавання педуніверсітэта падрыхтавана каля 180 тыс. настаўнікаў - з іх больш за 500 заслужаных настаўнікаў і дзеячаў навукі, звыш 100 дактароў і 1,5 тыс. кандыдатаў навук, больш за 100 членаў Саюза пісьменнікаў.

БДПУ імя М.Танка ганарыцца сваімі дасягненнямі. Так, у 2016 годзе за развіццё і папулярызацыю валанцёрскага руху калектыў універсітэта ўдастоены прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", у 2017 годзе - занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод навуковых арганізацый.

У 2018 годзе ўніверсітэту прысвоены статус базавай арганізацыі СНД па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі педагагічных работнікаў і спецыялістаў у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі. У 2019 годзе БДПУ імя. М.Танка ўручана Прэмія ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці ў 2018 годзе.

Акрамя таго, па даручэнні Прэзідэнта ў 2015 годзе і па ініцыятыве ўніверсітэта створаны педагагічныя класы і групы. Сёння іх больш за 400, там навучаюцца звыш 4 тыс. старшакласнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі