Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2016, 15:34

БЧ пачала прымаць анлайн-заяўкі на ўключэнне ў склад паяздоў вагонаў для інвалідаў-калясачнікаў

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка пачала прымаць анлайн-заяўкі на ўключэнне ў склад паяздоў вагонаў для інвалідаў-калясачнікаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БЧ.

Паслугу дыстанцыйнага афармлення заяўкі на ўключэнне ў склад поезда спецыяльна абсталяванага вагона для перавозкі інвалідаў-калясачнікаў БЧ прадастаўляе з 25 ліпеня. "Для афармлення заказу дастаткова запоўніць форму, якая размешчана на сайце Беларускай чыгункі ў раздзеле "Паслугі пасажырам". Пасля апрацоўкі заяўкі спецыялісты БЧ звяжуцца з пасажырам і паведамяць яму аб магчымасці прычэпкі вагона", - расказалі ў прэс-службе.

Тут дадалі, што работнікі БЧ таксама акажуць садзейнічанне ў пад'ёме і апусканні каляскі ў/з вагона, а пры неабходнасці і ў суправаджэнні па тэрыторыі вакзала або станцыі.

Беларуская чыгунка мае парк з 20 вагонаў, абсталяваных спецыяльным купэ. Цяпер пасажырскія вагоны, у якіх яны ёсць, курсіруюць у складзе паяздоў нумар 4/3 Брэст-Масква, нумар 39/40 Полацк-Масква, нумар 52/51 Мінск-Санкт-Пецярбург, нумар 78/77 Гродна-Масква, нумар 86/85 Мінск-Кіеў, нумар 132/131 Брэст-Масква, нумар 649/650 Магілёў-Брэст.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі