Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2018, 15:43

БЧ на сакавіцкія святы назначыць дадатковыя паязды ў перавозках з Расіяй

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка на сакавіцкія святы ў перавозках з Расіяй прадугледзела назначэнне дадатковых паяздоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

З 7 па 11 сакавіка будзе курсіраваць поезд нумар 132/131 Брэст-Масква, з 6 па 11 сакавіка - паязды нумар 78/77 Гродна-Масква і нумар 249/250 Мінск-Санкт-Пецярбург.

Цяпер у перавозках Беларусь-Расія білеты можна купіць за 60 сутак да адпраўлення поезда. "Беларуская чыгунка прапануе загадзя спланаваць паездкі ў Расію на сакавіцкія святы. Гэта паслуга продажу білетаў дзейнічае як пры адпраўленні паяздоў з Беларусі ў Расію, так і ў зваротным напрамку", - адзначылі ў прэс-цэнтры.

Набыць праязныя дакументы за 60 сутак можна на ўсе паязды ў перавозках з Расіяй, акрамя паяздоў нумар 302/301 Мінск-Адлер, нумар 389/390 Мінск-Анапа і нумар 149/150 Мінск-Мінеральныя воды.

Пры праездзе арганізаваных груп пасажыраў захоўваюцца скідкі: 20 працэнтаў ад агульнага кошту праезду групы ад 10 да 24 чалавек і 30 працэнтаў ад агульнага кошту праезду групы 25 чалавек і больш, якія аплацілі праезд дарослых пасажыраў. Пры вызначэнні колькасці складу групы, двое дзяцей, якія аплацілі праезд па дзіцячым тарыфе, лічацца за аднаго дарослага.

Акрамя таго, захоўваецца і прымяненне скідак: да 20 працэнтаў - у залежнасці ад тэрмінаў набыцця праязных дакументаў для купэйных вагонаў і вагонаў СВ (акрамя паяздоў: нумар 2/1 і нумар 26/25 напрамку Мінск-Масква); 10 працэнтаў - пры праездзе пасажыра на бакавых месцах у плацкартным вагоне; 10 працэнтаў - скідка пры адначасовым афармленні праязных дакументаў "туды і назад" пры праездзе ў вагонах СВ і купэйных вагонах на паязды нумар 26/25 Мінск-Масква, нумар 39/40 Полацк-Масква, нумар 56/55 Гомель-Магілёў-Масква, нумар 66/65 Мінск-Мурманск, нумар 76/75 Гомель-Масква, нумар 78/77 Гродна-Масква, нумар 83/84 Гомель-Санкт-Пецярбург, нумар 96/95 Брэст-Масква, нумар 132/131 Брэст-Масква.

З інфармацыяй аб кошце праезду і ўмовамі прымянення скідак можна азнаёміцца на афіцыйным сайце беларускай магістралі, а таксама ў службах даведкі і білетных касах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі