Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 лютага 2019, 13:01

Арганізацыю фан-зон у час II Еўрапейскіх гульняў абмеркавалі на пасяджэнні аргкамітэта

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыю фан-зон у час II Еўрапейскіх гульняў абмеркавалі на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні гульняў у Беларусі, якое прайшло пад старшынствам прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Разгледжаны ход работ па падрыхтоўцы аб'екта для арганізацыі харчавання ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў у вёсцы спартсменаў. Заслуханы даклады аб рабоце аб'ектаў грамадскага харчавання і гандлю Мінска ў час спаборніцтваў, заключэнні дагавораў на выраб экіпіроўкі для катэгорый асоб, якія ўдзельнічаюць у правядзенні гульняў.

Удзельнікі пасяджэння таксама разгледзелі план мерапрыемстваў па правядзенні II Еўрапейскіх гульняў як спаборніцтваў, свабодных ад тытуню.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску на 12 спартыўных аб'ектах. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў васьмі відах стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Спаборніцтвы па бадмінтоне, боксе і дзюдо пройдуць у рангу чэмпіянатаў Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі