Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 студзеня 2018, 12:22

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за парывістага ветру захаваецца ў Беларусі 31 студзеня

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за парывістага ветру захаваецца ў Беларусі 31 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай у многіх раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег, днём - пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, удзень з пераходам на паўднёвы 6-11 м/с, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі парывы да 15-20 м/с. У сувязі з гэтым сіноптыкі аб'яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, па паўночным усходзе будзе 7-9 градусаў марозу. Удзень чакаецца ад нуля да 5 градусаў ніжэй за нуль, па паўднёвым захадзе - 1-2 градусы цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі