Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 ліпеня 2018, 13:00

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за гарачыні аб'яўлены па паўднёвым захадзе Беларусі 31 ліпеня

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за гарачыні аб'яўлены па паўднёвым захадзе Беларусі 31 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе пераменная воблачнасць. У асобных раёнах, пераважна па паўднёвым захадзе краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца заходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў цяпла, удзень - плюс 24-30.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі