Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 ліпеня 2017, 12:00

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены 26 ліпеня з-за навальніц і шквалістага ветру

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 26 ліпеня з-за навальніц і шквалістага ветру, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні. Днём па ўсходзе краіны ў асобных раёнах чакаецца град. Ноччу і раніцай месцамі будзе туман.

Вецер будзе паўднёвы 4-9 м/с, пры навальніцах у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 14-20 градусаў цяпла. Днём будзе ад 21 градуса цяпла па захадзе, да плюс 31 па ўсходзе краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі