13 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Апостальскі нунцый у Беларусі Габар Пінтэр лічыць прыярытэтнай задачай арганізацыю візіту Папы Рымскага ў Беларусь. Аб гэтым ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў перад цырымоніяй уручэння даверчых грамат Прэзідэнту Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Для мяне гэта прыярытэтная задача. Мы будзем працаваць над арганізацыяй візіту Папы Рымскага ў Беларусь, але пакуль не магу сказаць адносна тэрмінаў і праграмы", - адзначыў Габар Пінтэр. Ён падкрэсліў, што вельмі аптымістычна глядзіць на перспектывы развіцця адносін паміж Ватыканам і Беларуссю. "Я са спадзяваннем гляджу ў будучае", - дадаў Апостальскі нунцый.
Ён знаходзіцца ў нашай краіне амаль чатыры месяцы і расказаў, што за гэты час пазнаёміўся са многімі беларусамі. "Беларусы вельмі міралюбівыя, і гэта тая нацыя, якая імкнецца да міру з усімі краінамі, уключаючы сваіх суседзяў", - падкрэсліў прадстаўнік Ватыкана. Паводле яго слоў, гэтыя мэты супадаюць з асноўнымі задачамі, якія ставіць перад сабой Ватыкан.
Апостальскі нунцый у Беларусі звярнуў увагу на добры ўзровень супрацоўніцтва паміж Рымска-каталіцкай і Праваслаўнай цэрквамі.-0-