Сцяг Панядзелак, 23 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 ліпеня 2018, 09:00

Аплачваць "камуналку" па QR-кодзе з ліпеня змогуць жыхары ўсіх рэгіёнаў Беларусі

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі па QR-кодзе з ліпеня змогуць жыхары ўсіх рэгіёнаў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ААТ "Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя "АРІП".

У пачатку чэрвеня была анансавана магчымасць аплаты камунальных паслуг з дапамогай сканіравання QR-кода, які размешчаны на жыроўках уверсе з правага боку. У гэтым жа месяцы паслуга стала даступна для аплаты праз разлікова-даведачныя цэнтры Мінска. Для астатніх рэгіёнаў QR-коды былі сфарміраваны ў тэставым рэжыме.

"Цяпер АРІП завяршыў работы па забеспячэнні магчымасці аплаты паслуг ЖКГ з дапамогай QR-кода. З ліпеня, як і планавалася, такая магчымасць з'явіцца ва ўсіх плацельшчыкаў", - расказалі на прадпрыемстве.

Аплаціць камунальныя паслугі па кодзе можна як у аддзяленнях паштовай сувязі, так і з дапамогай мабільнага банкаўскага дадатку. У ліпені пашыраецца колькасць банкаў, якія прапануюць сваім кліентам выкарыстанне гэтай тэхналогіі. Раней такую магчымасць прадастаўлялі Белінвестбанк і БТА-Банк, а таксама дадатак v-banking. У гэтым месяцы да спіса далучыўся Белгазпрамбанк. Гатоўнасць дапрацаваць свае мабільныя дадаткі пацвердзілі Белаграпрамбанк, Банк Масква-Мінск і МТБанк.

У АРІП звярнулі ўвагу, што аплата з дапамогай сканіравання QR-кода - гэта дадатковая магчымасць акрамя традыцыйных спосабаў аплаты на пошце, у касах банкаў, дыстанцыйна праз дрэва паслуг АРІП.

QR-код - квадратная выява, на якой з дапамогай спецыяльнага алгарытму зашыфравана інфармацыя. Гэта могуць быць плацежныя рэквізіты, спасылка на сайт або звычайны тэкст. Літары QR азначаюць "quick response", гэта значыць "хуткі водгук". Смартфон або сканер можа за секунду счытаць з яго інфармацыю або перайсці па спасылцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі