Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 снежня 2017, 17:47

Анлайн-прыёмы і скрыні для збору меркаванняў - у Мінску ўкараняюць новыя формы работы са зваротамі грамадзян

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асабістыя і выязныя прыёмы грамадзян у Мінску застаюцца адной з найбольш запатрабаваных форм работы з насельніцтвам, аднак укараняюцца і новыя метады. Аб гэтым паведаміла сёння на аператыўнай нарадзе ў мэрыі начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб гарвыканкама Таццяна Селівонік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

За 11 месяцаў бягучага года кіраўніцтвам адміністрацый на асабістых прыёмах прынята больш за 3,9 тыс. грамадзян і юрыдычных асоб, што на 16 працэнтаў больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. "Гэта лічба сведчыць аб тым, што грамадзянам зручна выкладаць свае праблемы ў выглядзе прамога дыялогу, жывой размовы з кіраўнікамі. Дзейсным інструментам у наладжванні эфектыўнай узаемасувязі паміж мясцовымі органамі ўлады і жыхарамі сталі таксама выязныя прыёмы. Яны даюць магчымасць не толькі даведацца і вырашыць праблемныя пытанні, але і ажыццявіць маніторынг сітуацыі на месцах", - адзначыла Таццяна Селівонік.

Паводле яе слоў, найбольш зладжана вядзецца такая работа ў адміністрацыях Савецкага, Фрунзенскага і Цэнтральнага раёнаў сталіцы. У прыватнасці, у Савецкім раёне зацверджаны графік правядзення дадатковых выязных прыёмаў грамадзян кіраўніцтвам адміністрацыі штотыднёва па аўторках. Аб'явы аб іх размяшчаюцца на інфармацыйных дошках жылых дамоў, паліклінік, магазінаў, школ, дзіцячых садоў, а таксама на сайтах адміністрацыі і ўстаноў адукацыі. Часта выязныя прыёмы праводзяцца сумесна з кіраўнікамі раённых праваахоўных органаў, дырэктарамі камунальных службаў. У бліжэйшы час кіраўнік адміністрацыі будзе праводзіць анлайн-прыёмы грамадзян.

З лістапада стала больш выязных прыёмаў прадстаўнікоў адміністрацыі Фрунзенскага раёна. Для змяншэння зваротаў грамадзян па пытанні капітальнага рамонту штотыднёва на аб'ектах праводзіцца прыём грамадзян інжынерам па тэхнічным наглядзе і прадстаўніком падраднай арганізацыі. У кастрычніку прынята рашэнне аб правядзенні дадатковых прыёмаў, прамых тэлефонных ліній кіраўніцтвам і службовымі асобамі арганізацый ЖКГ па суботах.

Кіраўніцтвам Цэнтральнага раёна выязныя прыёмы праводзяцца два разы ў месяц, намеснікам, курыруючым пытанні ЖКГ, - штотыднёва. Таксама сустрэчы з насельніцтвам і выязныя прыёмы праводзяць кіраўнікі камунальных службаў, аб'явы размяшчаюцца ў арганізацыях аховы здароўя, адукацыі, на сайце і ў інфармацыйным весніку адміністрацыі. Асабістыя прыёмы кожны панядзелак абавязаны праводзіць дырэктары ўсіх участкаў ЖЭС. Каб даведацца пра меркаванне аб іх эфектыўнасці, у арганізацыях размешчаны скрыні для збору меркаванняў грамадзян.

"У час выязных прыёмаў кіраўніцтвам вышэй названых адміністрацый праблемы грамадзян вырашаюцца больш аператыўна, некаторыя пытанні тлумачацца на месцы, што дае магчымасць рабіць вывад аб эфектыўнасці работы з насельніцтвам па месцы жыхарства", - адзначыла Таццяна Селівонік.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі