Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 сакавіка 2017, 13:32

Андрэйчанка заклікаў дэпутатаў актыўней падключацца да працаўладкавання грамадзян у рэгіёнах

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка сёння на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў заклікаў дэпутатаў актыўней падключацца да працаўладкавання грамадзян у рэгіёнах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нягледзячы на насычаную заканатворчую і міжнародную дзейнасць, наша асноўная задача - гэта работа ў выбарчых акругах, сустрэчы з выбаршчыкамі. Вы добра ведаеце сітуацыю ў рэгіёнах, праблемы, якія ёсць на месцах. Людзей хвалююць многія пытанні. Але цяпер на першы план выходзяць пытанні занятасці, працаўладкавання. Мы павінны знаходзіцца на пярэднім краі гэтай работы і максімальна аказваць дапамогу ў вырашэнні надзённых праблем выбаршчыкаў", - заўважыў спікер.

"Калі можаце, дапамажыце чалавеку з працаўладкаваннем, уносьце прапановы мясцовым уладам адносна стварэння новых рабочых месц. Рабіце ўсё залежнае ад вас для вырашэння праблем людзей", - заклікаў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён таксама праінфармаваў, што ў ходзе вясенняй сесіі, якая адкрыецца 3 красавіка, кіраўнік дзяржавы звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і парламента. "Гэта важнейшае мерапрыемства, дзе будуць абазначаны дадатковыя задачы, якія трэба будзе вырашаць дэпутацкаму корпусу ў бліжэйшы час", - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі