Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 студзеня 2017, 17:17

Альтэрнатыўшчыкі вызвалены ад выплаты падатку на дармаедства

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Альтэрнатыўшчыкі вызвалены ад выплаты падатку на дармаедства, паведаміў начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун на брыфінгу ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

З 1 ліпеня 2016 года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2015 года "Аб альтэрнатыўнай службе". Цяпер пачалі ўжо альтэрнатыўную службу 27 чалавек. Усяго Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны прыняты рашэнні аб месцы праходжання альтэрнатыўнай службы ў адносінах да 54 грамадзян, якім па рашэнні прызыўных камісій воінская служба заменена на альтэрнатыўную службу.

Адна з навацый дэкрэта нумар 1 заключаецца ў тым, што ў перыяды ўдзелу ў фінансаванні дзяржрасходаў дабаўлены перыяд праходжання альтэрнатыўнай службы. Новая норма дзейнічае з даты ўступлення ў сілу закона "Аб альтэрнатыўнай службе" - з 1 ліпеня 2016 года.

Тэрмін альтэрнатыўнай службы для асоб, якія не маюць вышэйшай адукацыі, складае 36 месяцаў, для грамадзян з вышэйшай адукацыяй - 24 месяцы, канстатаваў Алег Такун.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі