Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 жніўня 2017, 14:04

Акадэмія кіравання плануе вярнуць для абітурыентаў гутарку

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Беларусі плануе вярнуць прафесійна-псіхалагічную гутарку для сваіх абітурыентаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў рэктар ВНУ Марат Жылінскі.

Рэктар сказаў, што ў перспектыве абітурыентам Акадэміі акрамя ЦТ, магчыма, трэба будзе праходзіць гутарку. Пры гэтым ім спатрэбяцца і рэкамендацыі. У ВНУ лічаць, што рэкамендаваць для паступлення маладых людзей, якія валодаюць лідарскімі, кіраўніцкімі здольнасцямі, маглі б школы, упраўленні адукацыі, грамадскія аб'яднанні, прафсаюзныя арганізацыі.

Акрамя таго, Акадэмія кіравання мае намер узмацняць прафарыентацыйную работу са школьнікамі па ўсёй Беларусі, каб ствараць рэзерв перспектыўных абітурыентаў.

У Беларусі прапануецца паступова зніжаць набор на навучанне ў ВНУ. У Акадэміі кіравання да такога кроку гатовы. Як адзначыў Марат Жылінскі, у гэтым годзе на дзённае аддзяленне паступілі 137 чалавек на бюджэт і 95 на платнае. У перспектыве набор тут гатовы скараціць да ста чалавек.

Прафесійна-псіхалагічная гутарка ў Беларусі раней праводзілася для абітурыентаў, якія паступалі на спецыяльнасці, звязаныя з дзяржаўным кіраваннем, правам і журналістыкай. Гутарка была адменена рэдакцыяй правіл прыёму, зацверджанай у 2014 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі