Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 лістапада 2017, 17:19

Агучаныя на асабістых прыёмах просьбы не застаюцца без увагі - жыхарка аграгарадка

8 лістапада, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Агучаныя на асабістых прыёмах грамадзян просьбы не застаюцца без увагі. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказала жыхарка аграгарадка Лаздуны Іўеўскага раёна Галіна Мусік, каменціруючы вынікі выязнога прыёму грамадзян кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта.

Галіна Мусік на прыёме ў намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерыя Міцкевіча агучыла адразу некалькі праблемных пытанняў. У прыватнасці, яна папрасіла падняць закупачныя цэны на малако ў насельніцтва.

"Прыемна, што вырашэнне пытання не прымусіла сябе чакаць: на маю просьбу адрэагавалі станоўча", - адзначыла Галіна Мусік. Закупачная цана павышана на 20 працэнтаў да Br408 за 1 т. У жанчыны вялікая гаспадарка, яна з сям'ёй займаецца вырошчваннем і рэалізацыяй цыбулі, часнаку, клубніц, пекінскай капусты. Трымае яна і дзвюх дойных кароў. "Прасіла не столькі за сябе, колькі за ўсіх, хто трымае кароў. Цяпер іх не так шмат: гадаваць няпроста, а затрачаныя намаганні не заўсёды апраўдваюцца. Дарэчы, просьбу пачулі, пытанне знялі - гэта галоўнае. Часта для вырашэння праблемы трэба яе проста агучыць, данесці да тых, хто прымае рашэнне", - лічыць Галіна Мусік.

Таксама яна звярнулася да Валерыя Міцкевіча з просьбай разабрацца з якасцю пітной вады ў Лаздунах. Колькасць жалеза ў ёй перавышае норму, за чыстай вадой даводзіцца хадзіць да калодзежа або ездзіць да крыніцы. "Зварот не застаўся без увагі, нас запэўнілі, што вырашэнне праблемы знаходзіцца на кантролі", - адзначыла Галіна Іосіфаўна. Хутка пасля звароту камунальнымі службамі была праведзена прафілактычная прамыўка водаправоднай сеткі. Акрамя таго, на 2018 год запланавана будаўніцтва ў Лаздунах станцыі па ачыстцы вады ад прымесей жалеза. Праектныя работы ўжо вядуцца.

Па выніках прыёму грамадзян Валерыем Міцкевічам было станоўча вырашана пытанне, якое паступіла ад жыхаркі прыгараднай вёскі Саўгуці. Яна прасіла пусціць дадатковы рэйс, каб жыхарам населенага пункта было больш зручна дабірацца да Іўя і назад.

Работа са зваротамі грамадзян была і застаецца пад пільнай увагай Прэзідэнта Беларусі. Чыноўнікаў арыентуюць на новыя падыходы ў рабоце са зваротамі грамадзян. Галоўнае патрабаванне пры гэтым нязменнае - большасць пытанняў павінна вырашацца на месцах, не выходзячы на больш высокі ўзровень. На гэта кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на нядаўняй нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта.-0-

Фота Леаніда Шчаглова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі